Зарплаты, пенсіі, будаўніцтва жылля, здароўе людзей. Нарада Прэзідэнта з кіраўніцтвам Савета Міністраў

14 января 2020
Зарплаты, пенсіі, будаўніцтва жылля, здароўе людзей: як больш эфектыўна працаваць у гэтых сферах? Прэзідэнт абмеркаваў ключавыя пытанні з кіраўніцтвам Савета Міністраў.

У падрыхтоўцы да гэтай размовы прымаў удзел самы шырокі пул экспертаў. Гэта і мясцовыя органы ўлады, і праваахоўнікі, і профільныя ведамствы. На парадку дня прапановы самага шырокага спектра, таму яны павінны адпавядаць фундаментальным прынцыпам дзяржпалітыкі.

Практыка такога дыялога з распрацоўшчыкамі прававых актаў існуе не першы год і паказала сваю эфектыўнасць. Урад дае поўную інфармацыю па перспектыўных дакументах, і тут жа разам прымаюцца пэўныя рашэнні. Гэтым разам на стале Прэзідэнта - праекты эканамічнага кшталту. Да прыкладу, прапаноўваецца механізм выключэння нядобрасумленных форм пасярэдніцтва ў працы дзяржпрадпрыемстваў. Патэнцыяльна гэта і новая крыніца грошай для рэальнага сектара, і, адпаведна, дадатковая падстава для павышэння зарплат работнікам. Сацыяльныя аспекты цікавяць Аляксандра Лукашэнку перш за ўсё. Кіраўнік дзяржавы патрабуе ацэнку па кожным з пытанняў: як прынятыя рашэнні адаб'юцца на пэўным чалавеку?

Падчас нарады абмяркоўваліся варыянты дапамогі пры будаўніцтве жылых квадратных метраў. А ў прыватнасці, ішла размова пра тое, што будаўніцтвам зоймуцца арганізацыі, гатовыя працаваць з невысокай рэнтабельнасцю - усяго 5 %. Гэта павінна станоўча адбіцца на даступнасці цэн.

Падчас нарады гаварылі і пра глабальныя вынікі мінулага года, а таксама пра самыя актуальныя пытанні, якія датычацца паставак сыравіны для беларускіх прадпрыемстваў. Падрабязнасці - у нашых наступных выпусках.