Зарэгістраванае беспрацоўе за год знізілася да 0,3 %.

19 января 2019

Годам раней яго ўзровень быў на адзнацы 0,5 %. Самая спрыяльная сітуацыя ў сферы занятасці - у сталіцы. У Гомельскай і Мінскай абласцях гэта сярэдняя лічба па краіне. Крыху вышэй за сярэдняе беспрацоўе ў Брэсцкай і Віцебскай абласцях, а таксама ў Гродзенскім і Магілёўскім рэгіёнах.

У цэлым на ўліку ў цэнтрах занятасці на пачатак года стаялі 12 500 беспрацоўных. І гэта амаль удвая менш, як летась. Пры гэтым колькасць вакансій значна перавышае попыт - амаль 75 000 прапаноў ад наймальнікаў. Большасць гэта рабочыя прафесіі.