Нацыянальная зборная Беларусі па веславанні сёння позна ноччу прыляцела ў Мінск

3 сентября 2013

Трыумфатары вяслярных каналаў Германіі і Паўднёвай Карэі - нацыянальная зборная Беларусі па веславанні - сёння позна ноччу прыляцела ў Мінск. Чэмпіянаты свету прынеслі нашай камандзе 6 медалёў. У Чэнчжу бронзавыя ўзнагароды на рахунку тытулаваных - Кацярыны Карстэн і Юліі Бічык. А ў Дуйсбургу дружына Уладзіміра Шантаровіча заваявала тры сярэбраныя і два бронзавыя медалі. Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай ацаніў выступленне каманды на моцную тройку.


Зараз спартсмены ідуць у водпуск, аднак перад доўгачаканым адпачынкам іх чакае ўрачыстая цырымонія ўшаноўвання ў Нацыянальным алімпійскім камітэце. Найбліжэйшы буйны старт - этап Кубка свету адбудзецца ў сакавіку 2014.