Ханука ў Гродне адкрывае зімовыя святы

16 декабря 2017

Ханука - адно з самых старажытных не толькі яўрэйскіх свят, але і усяго свету. Гэта свята - адно са старэйшых у свеце, а традыцыі амаль не змяніліся. Як святкуюць Хануку яўрэі, колькі пончыкаў з’ядаюць за свята, і ў чым сакральны сэнс запальвання 9-свечкавай лампады меноры? Дзмітрый Смірноў адправіўся ў Гродзенскую яўрэйскую абшчыну на святкаванне Ханукі.

Звяртаючыся да іўдзейскіх легенд, Ханука - адно з самых старажытных не толькі яўрэйскіх свят, але і ўсяго свету. Амаль за 200 гадоў да нараджэння Ісуса Хрыста, згодна з паданнямі, невялікая частка яўрэяў пад кіраўніцтвам двух братоў Маккавеяў выгнала з Іерусаліма вялікую грэчаскую армію і вярнула сабе храм. Менавіта ў гэтым моманце гісторыя набліжаецца да цудаў, бо ў храме яўрэі знайшлі збан з маслам, якім распальвалі менору - спецыяльны падсвечнік. Змесціва таго збана хапала толькі на адзін дзень, але ж агонь пратрымаўся 8 сутак. З таго часу Ханука, ці яшчэ “свята свечак” стала больш, чым гістарычным фактам. 2000 год - гэта яскравая метафара надзеі і сілы чалавечага духу. Між тым, галоўнае святло на Хануку запальваецца не толькі ў сінагозе.

Запальваюць свечкі на Хануку выключна пасля з’яўлення зорак, а агонь павінен гарэць не менш за паўгадзіны.

Згодна з традыцыяй, пачынаючы з першага дня святкавання, кожны наступны вечар на меноры запальваюць новую свечку. І так роўна 8 дзён.

Пакуль у апошні дзень свята не будуць гарэць усе 8 і дзявятая свечка. Так званы “шамаш”. Але ж акрамя свечак, Ханука - вельмі вясёлае свята. Хоць яно лічыцца рэлігійным, у яго святкаванні цяжка заўважыць нейкі векавы кансерватызм. Песні, танцы і смачныя стравы, ці, напрыклад, як ў Гродне - фаер-шоу ля сцен Харальнай сінагогі.

Ханука ў Гродне, неафіцыйна, так бы мовіць, адкрывае зімовыя святы. Наперадзе яшчэ Нараджэнне Хрыстовае - каталіцкае і праваслаўнае, і Новы год. Тым большы сэнс укладваецца ў гэтыя святкаванні.