Гіпсавы завод сусветнага ўзроўню пабудуюць пад Мінскам

7 октября 2015

З яго запускам у 2018 годзе знікне сэнс імпартаваць гіпсакартонную прадукцыю. Больш за тое, тавар, выраблены ў рэспубліцы, будзе экспартавацца ў суседнія краіны, першым чынам, Украіну, Літву, Латвію і Эстонію. Сёння ў пасёлку Гатава заклалі капсулу і тым самым далі старт чарговаму маштабнаму інвестыцыйнаму праекту. Яго рэалізуе міжнародная кампанія "Волма" пры падтрымцы беларускага ўрада. 

Нагадаем, летась кампанія "Волма" набыла дзяржпакет акцый прадпрыемства "Белгіпс". Галоўныя абавязацельствы - яго мадэрнізацыя і будаўніцтва новага гіпсавага завода. Праз два з паловай гады прадпрыемства і яго калектыў пакінуць цэнтр беларускай сталіцы і пераедуць у новае памяшканне за межамі горада.

Новы завод будзе абсталяваны найноўшымі перадавымі тэхналогіямі. За год прадпрыемства зможа вырабляць каля ста тысяч тон сухіх будаўнічых сумесяў, да 30 мільёнаў квадратных метраў гіпсакартону. Дарэчы, будаваць новы завод будуць беларускія спецыялісты на беларускай тэхніцы.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя