Заплаціць падаткі трэба будзе не пазней за 1 чэрвеня

16 января 2020
Новыя тэрміны падачы дэкларацый, адмова ад падаткаабкладання адначасовых выплат на аздараўленне бюджэтнікаў і не толькі. Новаўвядзенні ў падатковай сферы напярэдадні пракаментавалі ў профільным міністэрстве. У 2020 годзе ў выніку індэксацыі павялічваюцца сумы і некаторых іншых відаў прыбытку, напрыклад, дарэнняў і ахвяраванняў, якія не падпадаюць пад падатак. Закранулі папраўкі і падатковыя вылікі. 

Міхаіл Расолька, начальнік галоўнага ўпраўлення Міністэрства па падатках і зборах Беларусі: "Падатковы вылік - гэта, па сутнасці, падатковая льгота. Гэта тая сума, на якую памяншаецца прыбытак, які абкладаецца падаткам. Ну, да прыкладу, калі ў чалавека, вобразна гаворачы, тысяча рублёў зарплата, калі вылік роўны, дапусцім, 65 рублям, адпаведна, сто мінус шэсцьдзесят пяць, адпаведна, гэтая розніца будзе ўжо абкладацца падаткам".

Такім чынам, падтрымку змогуць атрымаць некаторыя сацыяльна ўразлівыя катэгорыі насельніцтва. Іх пералік змешчаны на сайце падатковага міністэрства, як і іншыя змяненні ў парадку падаткаабкладання. Што да тэрмінаў падачы дэкларацый, сёлета яны ссоўваюцца з 1 на 31 сакавіка. Заплаціць падаткі трэба будзе не пазней за 1 чэрвеня.