Запісы "чорнай скрыні" самалёта Іл-103 атрымалася расшыфраваць

24 июня 2015

Запісы "чорнай скрыні" самалёта Іл-103, які разбіўся пад Брэстам, атрымалася расшыфраваць. Справа ў тым, што бартавы самапісец сур'ёзна пацярпеў з-за пажару. Зараз гэтыя запісы накіравалі ў камісію па расследаванні для далейшага аналізу. Аб выніках расшыфроўкі пакуль нічога не паведамляецца. 

Нагадаем, авіякатастрофа адбылася 14 чэрвеня недалёка ад Брэста. Падчас крушэння загінулі два члены экіпажа, якія выконвалі заданне па выяўленні лясных пажараў. Да высвятлення ўсіх акалічнасцяў выкарыстанне самалётаў дадзенага тыпу вырашылі часова прыпыніць.