Змёрзлы Ніягарскі вадаспад у цэнтры Мінска

22 января 2014
Звычайную тэхнічную аварыю ў завулку Казлова надвор'е ператварыла ў даволі прывабную карціну. Струмень гарачай вады, які вырваўся на волю ў выніку прарыву цеплатрасы за адну ноч ператварыўся ў ледзяныя сталактыты вышынёй каля трох метраў. Пакуль прахожыя радаваліся зімняй прыгажосці, супрацоўнікі офісаў суседняга будынка працавалі без ацяплення і гарачай вады. Сёння з абеду на месцы пачалі працаваць аварыйныя службы, якія запэўнілі, што да вечара ўсе наступствы ліквідуюць.