У Маскве пачынаецца 80-е пасяджэнне Эканамічнага савета СНД

7 декабря 2018

На парадку дня дзясяткі важных для краін Садружнасці пытанняў. У першую чаргу эканамічных. Абмяркоўваць будуць інвестыцыйнае супрацоўніцтва, фарміраванне канкурэнтнай палітыкі ва ўмовах развіцця лічбавай эканомікі. Таксама на пасяджэнні плануюць узгадніць тарыфы на чыгуначным транспарце.