Заказаць выпіску з амбулаторнай карты пацыента можна анлайн

25 марта 2016

Такая паслуга з'явілася ў сталічных медустановах. Каб аформіць заяўку, неабходна запоўніць спецыяльны бланк на сайце паліклінікі і пераслаць яго на электронны адрас. Забраць выпіску можна на працягу пяці дзён пасля заказу. Для гэтага трэба прад'явіць пашпарт або іншы дакумент. Паслуга бясплатная.