Матчам супраць СКА хакейнае мінскае "Дынама" стартуе ў плэй-оф

2 марта 2022
Надзейная гульня варатароў, бездакорныя дзеянні ўсіх гульцоў перад варотамі і дысцыпліна. Такія, па меркаванні галоўнага трэнера мінскага "Дынама" Крэйга Вудкрафта, асноўныя крытэрыі поспеху ў супрацьстаянні са СКА. Сёння гэтыя каманды правядуць першы паядынак чвэрцьфінальнай серыі, якая будзе доўжыцца да чатырох перамог.