Замежжа пакутуе з-за лакдаўна, а ў ЗША звальняюць з-за адмовы ад вакцынацыі - погляд К. Лебедзевай на падзеі тыдня

23 октября 2021

У аўстралійскім Мельбурне літаральна ўчора адмянілі лакдаўн, які доўжыўся 9 месяцаў. Гэтую навіну жыхары сустрэлі весялосцю, бо за адмену яны змагаліся не адзін тыдзень: выходзілі на мірныя пратэсты, але атрымлівалі ў твар ад паліцыі пярцовы газ, выкарыстоўваліся дубінкі і электрашокеры. Зараз аўстралійцы лічаць сябе свабоднымі (як бы дзіўна гэта ні гучала ў дэмакратычнай краіне), а вось у Амерыцы працягваецца прымусовая вакцынацыя. Аб гэтым і не толькі гаворыць у сваёй аўтарскай рубрыцы Ксенія Лебедзева (відэа).