Акцыя "Нашы дзеці" працягвае свой дабрачынны марафон па розных кутках Беларусі

24 декабря 2021

Гэтыя перадсвяточныя дні ў Беларусі напоўнены асобай атмасферай. Дабрачынны марафон "Нашы дзеці" сёння сустракалі ў розных кутках Беларусі. Выхаванцы Бягомльскай школы-інтэрната спецыяльна для святочнага дня падрыхтавалі аўтарскую пастаноўку, а навучэнцы Чавускай абласной школы закруцілі гасцей у навагоднім карагодзе. 

Сёння карэспандэнты "Беларусь 1" пабывалі адразу на некалькіх ёлках для дзяцей, якія аказаліся ў няпростай жыццёвай сітуацыі. Самыя яркія эмоцыі - у сюжэце (відэа).