Нарыхтоўка ягад і грыбоў ідзе актыўна ў Мінскай вобласці

24 июля 2018

Цэнтральны рэгіён - лідар у аб'ёмах збору чарніц. У насельніцтва ўжо закуплена каля 450 тон. Гэтую лічбу сёння назвала загадчыца ўпраўлення нарыхтовак Белкаапсаюза Аксана Скіндар. Дзевяноста працэнтаў сабранай ягады ідзе на экспарт.

Па ўсёй краіне ўжо нарыхтавана 1600 тон чарніц. Гэта ў шэсць разоў больш, чым летась. Зараз у Мінскай вобласці таксама актыўна нарыхтоўваюць чарэшню, вішню і алычу.