Сталічны Палац спорту адзін дзень рухаўся ў рытме маладёжных танцаў

16 ноября 2016

Полька ў стылі электра і стрыт-балет - сталічны Палац спорту адзін дзень рухаўся ў рытме маладёжных танцаў. Музычны нон-стоп "Дэнс экспа" сабраў звыш трох тысяч прафесіяналаў з Беларусі, Расіі, Малдовы. Акрамя звыклых напрамкаў, каманды дэманстравалі і свае эксперыментальныя міксы вядомых танцаў, напрыклад, хіп-хоп-балет і японскі R'n'B.

За танцавальным супрацьстаяннем пільна назірала і міжнароднае журы. Суддзі ацэньвалі не толькі адчуванне рытму, але і сюжэт пастаноўкі, элементы шоу і сцэнічныя вобразы танцораў. Такi танцавальны фэст у сталiцы ладзяць двойчы на год.