Задача Марыны Васілеўскай у космасе - выпрабаваць айчынныя распрацоўкі

27 марта 2024

Беларуская касманаўтка Марына Васілеўская праводзіць навуковыя эксперыменты на МКС. Іх вынікі стануць важкім крокам на шляху развіцця беларускай навукі. Праграму распрацоўвалі акадэміі навук Беларусі і Расіі сумесна з Раскосмасам.

Яна ўключае 7 мэтавых работ. З іх 5 навукова-даследчых і 2 адукацыйныя праекты. Юлія Хмель ведае ўсе падрабязнасці.