За хабар затрыманы гендырэктар Белтэлекама

4 мая 2019

За хабар памерам 15 тысяч еўра затрыманы гендырэктар Белтэлекама. Гэтую суму Сяргей Сівадзедаў атрымаў ад грамадзяніна Расіі за садзейнічанне ў пастаўках тэлекамунікацыйнага абсталявання, паведамілі сёння ў КДБ. Акрамя таго, падчас следчых дзеянняў па месцы жыхарства Сівадзедава канфіскавана 470 тысяч долараў, атрыманых па іншых эпізодах хабарніцтва. На нерухомасць кіраўніка Белтэлекама накладзены арышт. Абодва абвінавачваныя зараз пад вартай.