Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння наведаў Чачэрскі раён Гомельскай вобласці

26 июня 2014
У цэнтры ўвагі Кіраўніка дзяржавы - падрабязнае азнаямленне з рэальным станам спраў у жывёлагадоўлі. Рабочая паездка стала працягам гутаркі, якая адбылася 10 чэрвеня падчас нарады аб праектах указаў па ўдасканаленні аграрнай палітыкі. Аляксандр Лукашэнка наведаў гаспадаркі Отар і Зорка, якія апошнім часам дабіліся пазітыўных вынікаў у вытворчасці малака дзякуючы пераходу на стойлавае ўтрыманне жывёлы ўвесь год. Убачаным Прэзідэнт застаўся задаволены і адзначыў, што падобны вопыт неабходна пераймаць і іншым аграрыям. Кіраўнік дзяржавы падрабязна агледзеў увесь вытворчы цыкл, а таксама вывучыў эканамічныя паказчыкі гаспадарак рэгіёна.

Кіраўнік дзяржавы таксама нагадаў кіраўніцтву Гомельскай вобласці і Мінсельгасхарчу аб сваім даручэнні па стварэнні дзейсных механізмаў кропкавай падтрымкі паспяховых сельгасвытворцаў. Міністэрству ў гэтай сувязі было даручана паскорыць стварэнне спецыяльнага фонду, які прадугледжвае тэрмін вяртання пазыковых сродкаў не больш як 8 гадоў. Падрабязнасці рабочай паездкі Прэзідэнта - на інфармацыйным канале Панарама.