За штурвалам Іл-76 адзін з найскладанейшых палётаў здзейсніць Андрэй Лук'яновіч

3 июля 2017

Да грандыёзнага дзейства ля стэлы "Мінск - горад-герой" застаецца каля гадзіны. Мы працягваем знаёміцца з галоўнымі героямі парада. За штурвалам транспартнага самалёта Іл-76 над вялікім горадам праляціць і начальнік 50-й авіябазы ў Мачулішчах лётчык Андрэй Лук'яновіч. Гэта, дарэчы, адзін з найскладанейшых відаў палётаў. Бо праходзіць на вельмі малой вышыні. Пагадзіцеся, гэта патрабуе асаблівага майстэрства і канцэнтрацыі (відэа).