За гэты сезон у Мінску абнавілі мільён дзвесце тысяч квадратных метраў дарожнага палатна

26 августа 2021

У гэтым сезоне ў Мінску ўжо абнавілі амаль мільён дзвесце тысяч квадратных метраў дарожнага палатна. На 58-мі найбольш пашкоджаных участках дарог не проста латалі ямы - асфальт замянілі цалкам. Актыўна работы вядуцца на Лагойскім тракце. Там дарожнае пакрыццё пасля апошняга рамонту служыць ужо больш за 10 гадоў. Гэта пікавае значэнне для такой ажыўленай магістралі. Замянілі не толькі асфальт. Абнаўляюць бардзюрны камень, ліўнёўку, тратуарную плітку. Зараз гадавы план па рамонце дарог у сталіцы выкананы больш чым на 130 %. Асаблівая ўвага да маставых і падземных пешаходных пераходаў.

Не абміне бокам рамонт і іншыя буйныя транспартныя артэрыі. Работы там будуць весціся выбарачна - на асобных палосах. Завершаць замену дарожнага палатна ў сталіцы ўжо ў верасні.