За дзве гадзіны на прамую тэлефонную лінію з Юрыем Шулейкам паступілі 23 звароты

16 июля 2020
Пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі, добраўпарадкаванне, зямельныя спрэчкі былі ў цэнтры ўвагі падчас прамой тэлефоннай лініі, якую правёў сёння ў Гомелі памочнік Прэзідэнта Беларусі - інспектар па Гомельскай вобласці. Юрый Шулейка даручыў за самыя сціснутыя тэрміны разабрацца з праблемай маладой сям'і з Ельска. Пры газіфікацыі дома па віне выканаўцы работ у іх прыватным доме адбыўся пажар. Атрымаць кампенсацыю маладая сям'я не можа: няма заключэння ад праваахоўных органаў. Па словах Юрыя Шулейкі, некаторыя пытанні патрабуюць непасрэднага выезду на месца. Датычыцца гэта і зямельных спрэчак. На думку Юрыя Шулейкі, многія з іх з'яўляюцца вынікам ранейшых недапрацовак. Усяго на прамую тэлефонную лінію  Юрыю Шулейку за дзве гадзіны паступілі 23 звароты.