За бяспеку на мяжы адказвае і сістэма аховы

23 сентября 2015

Яна павінна быць адаптаваная да сучасных умоў у свеце. Аб гэтым сёння заявіў кіраўнік пагранведамства Беларусі  Леанід Мальцаў, адкрываючы новы пагранічны  пост у Воранаўскім раёне. Паводле слоў афіцэраў, якія будуць несці тут службу, гэты комплекс не толькі камфортны з пункта гледжання пражывання, але і абсталяваны перадавымі тэхналогіямі і сістэмай камунікацый. Што ў некалькі разоў павялічвае мабільнасць дзяжурных груп і нарадаў на мяжы.

Леанід Мальцаў, Старшыня Дзяржаўнага пагранкамітэта Беларусі: "У кожны момант часу начальнік заставы можа пракантраляваць, дзе знаходзіцца пагранічны нарад. Усё выведзена, адпаведна, на маніторы, і няма ніякіх праблем даведацца, дзе і як выконваецца задача. З атрадам ёсць і відэасувязь".

У зоне адказнасці новай заставы ў Воранаўскім раёне 20 кіламетраў беларуска-літоўскай мяжы. Паводле слоў экспертаў, гэты кірунак апошнім часам усё часцей выбіраюць нелегалы. Толькі сёлета пагранічнікі ўжо спынілі дзейнасць дзвюх груп, якія займаліся незаконнай перапраўкай грамадзян афрыкана-азіяцкага рэгіёна на тэрыторыю Еўрасаюза. Затрыманыя каля 20 чалавек.