Паўднёвую магістраль пабудуюць у Мінску да канца года

20 августа 2018

Пра гэта журналістам паведаміў дырэктар Гардарбуда Аляксандр Ярошык.

Новая дарога зараз будуецца ўздоўж чыгуначных пуцей і злучыць вуліцы Валадзько і Асаналіева. Пасля ўвядзення ў эксплуатацыю буйнога жылога комплексу "Мінск-Мір" паўднёвая магістраль стане дублёрам вуліцы Кіжаватава. А ў перспектыве выйдзе на кальцавую аўтадарогу і стане элементам 3-га транспартнага кальца. Зараз праект знаходзіцца ў стадыі завяршэння.

Сярод найбольш значных дарожных праектаў наступнага года - вуліцы Жукоўскага, будаўніцтва першага гарадскога транспартнага кальца, якое злучыць праспекты Машэрава і Дзяржынскага.