Беларускія вытворцы прапануюць новыя мадэлі абутку з воўны

16 ноября 2016

Каб не змерзнуць у сцюжу, беларускія вытворцы прапануюць новыя мадэлі абутку з воўны. Валёнкі з маланкай, спражкамі, шнуроўкай і натуральным мехам. Дызайнерскія акцэнты ўвасабляюць на фабрыцы ў Смілавічах. За месяц тут шыюць 10 тысяч пар. Дарэчы, сёлета з канвеера выпусцілі і камфортны варыянт ботаў з гумкай. Сваю пару змогуць знайсці людзі з нестандартным памерам нагі і шырокай галёнкай. Акрамя валёнкаў з аплікацыяй, на фабрыцы рэалізуюць аднатонны спецабутак. Камфорт айчынных валёнкаў прыйшоўся даспадобы жыхарам Расіі, Прыбалтыкі, Казахстана, Азербайджана.

Акрамя зімовага абутку, на фабрыцы шыюць коўдры і падушкі з воўны. Апошнія вырабляюць па тэхналогіі "падушка ў падушцы". Унутраная частка выканана з нятканага матэрыялу - файбертэку, знешняя - з воўны. У перспектыве плануюць распрацаваць да выпуску масавай вытворчасці пледы з авечай воўны.