ЮНЕСКА ўключыла стагоддзе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў спіс памятных дат гэтага года

30 мая 2021

З нагоды святочнай даты Міністэрства замежных спраў наладзіла ўрачысты прыём. З вітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся кіраўнік знешнепалітычнага ведамства, старшыня Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА Уладзімір Макей. У сваім выступленні міністр замежных спраў адзначыў: сёння пытанне падрыхтоўкі кадраў становіцца першарадным і выходзіць на якасна новы ўзровень.

Значнасць першага і галоўнага ўніверсітэта Беларусі пераацаніць складана. Менавіта з яго структурных адзінак утварыліся Нацыянальная бібліятэка, БДМУ, БНТУ і БДЭУ. Сёння Белдзяржуніверсітэт уваходзіць у паўтара працэнта лепшых вышэйшых навучальных устаноў свету, мае больш як 10 тысяч замежных выпускнікоў. Уключэнне 100-годдзя БДУ ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА сведчыць аб высокім міжнародным аўтарытэце ўніверсітэта, яго дасягненнях у адукацыйнай і акадэмічнай галінах.