Юбілею Мінска быў прысвечаны паўмарафон

11 сентября 2017

Дыстанцыі 5, 10 і 21 кіламетр пажадалі прабегчы больш за 30 000 чалавек з 52 краін - не толькі прафесійныя спартсмены, але і студэнты, навукоўцы і нават пенсіянеры.

На старт выйшлі прадстаўнікі чатырох кантынентаў і 142 населеных пунктаў Беларусі. Сярод мужчын перамог мінулагодні рэкардсмен трасы - бягун з Кеніі Кіптун Мая. Праўда, свой леташні рэкорд ён не абнавіў. Парадавалі і беларусы. Уся тройка прызёраў сярод жанчын - за нашымі спартсменкамі.