Юбілейны дом сямейнага тыпу ўрачыста адкрылі ў Магілёўскай вобласці

2 января 2016

Юбілейны, 50-ы па ліку дом сямейнага тыпу напярэдадні Новага года ўрачыста адкрылі ў Магілёўскай вобласці. Гэта стала завяршальным этапам дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці". У сям'і Кундзікавых выхоўваюцца чацвёра прыёмных дзяцей. У добраўпарадкаваным катэджы, які пабудаваны за кошт абласной інвестпраграмы, створаныя ўсе ўмовы для камфортнага пражывання. Ва абуладкаванні пакояў, набыцці мэблі і бытавой тэхнікі прыняў удзел Беларускі дзіцячы фонд.

У наступным годзе такія дамы сямейнага тыпу пабудуюць у Магілёўскім і Бабруйскам раёнах.