Юбілей у народнага артыста Беларусі. Юрыю Траяну - 70 лет

6 октября 2020

Харэограф, пастаноўшчык, педагог і галоўны балетмайстар. У Вялікім тэатры ён служыць ужо больш за паўстагоддзя. Гэта першы Спартак на беларускай сцэне і першы Адам у "Стварэнні свету".

З юбілеем Юрыя Траяна павіншаваў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, нястомнае імкненне артыста падтрымліваць таленавітую моладзь і выхоўваць выдатных танцоўшчыкаў, заслугоўвае высокай ацэнкі. Пра чалавека, чыё жыццё тэатр, - Алена Борматава (вiдэа).