Яўка на выбарах у Беларусі склала 73 % - папярэднія лічбы Цэнтрвыбаркама

26 февраля 2024

Беларусы прагаласавалі за свабодную, стабільную будучыню. Як адзначаюць эксперты і назіральнікі, адзіны дзень галасавання прайшоў актыўна.

На выбарах зафіксаваная высокая яўка. Згодна з папярэднімі лічбамі ЦВК, па краіне прагаласавалі 73 % беларусаў. У Брэсцкай, Гомельскай і Віцебскай абласцях на ўчасткі прыйшлі больш як 75,5 % выбаршчыкаў. У Гродзенскай прагаласавалі 76,9 %, у Магілёўскай крыху больш за 77 %. У Мінскай вобласці яўка склала звыш 74 %, у сталіцы - звыш 61 %.

Кіраўнік ЦВК назваў прозвішчы кандыдатаў, якія, паводле папярэдніх звестак, абраныя ў склад Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 8-га склікання. Звесткі аб выніках выбараў дэпутатаў у мясцовыя саветы і спісы абраных дэпутатаў, згодна з выбарчым заканадаўствам, павінны быць апублікаваныя ў СМІ, а таксама на сайтах адпаведных выканкамаў не пазней чым на пяты дзень пасля адзінага дня галасавання.


Тэгі:

#Выборы 2024