Яркія ўражанні ўдзельніц I Рэспубліканскага форуму працаўніц вёскі

21 ноября 2022

Больш за тысячу беларусак сталі ўдзельніцамі I Рэспубліканскага форуму сельскіх жанчын. Працаўніцы дзеляцца ўражаннямі і спадзяюцца, што такія сустрэчы стануць добрай традыцыяй.

А на плячах удзельніц гэтага форуму клопат аб тым, каб была накормлена цэлая краіна! Напярэдадні прафесійнага свята працаўнікоў АПК і перапрацоўчай прамысловасці больш за 1000 працаўніц вёскі з усіх рэгіёнаў сабраліся ў Мінску з тым, каб падзяліцца вопытам, убачыць культурныя славутасці сталіцы, ды і проста адпачыць і набрацца ўражанняў.