Wi-Fi з'явіцца на ўсіх рэйсах міжнародных аўтобусаў Мінаблаўтатранса

13 августа 2014

Wi-Fi для пасажыраў! У наступным годзе на ўсіх рэйсах міжнародных аўтобусаў Мінаблаўтатранса з'явіцца бесправадны доступ у Інтэрнэт. Да гэтага аўтобусы былі абсталяваны кандыцыянерамі, аудыёвідэасістэмамі, туалетамі, клімат-кантролем і іншымі выгодамі. Аднак Wi-Fi у транспартных сродках яшчэ не было. Самыя папулярныя сярод беларускіх турыстаў напрамкі - Францыя, Італія, Чарнагорыя, Іспанія, Чэхія, Літва i Польшча.