Нацыянальны дзень Беларусі на "ЭКСПА-2017" у Астане

13 августа 2017

Нацыянальны дзень Беларусі пройдзе сёння на міжнароднай выставе "ЭКСПА-2017" у Астане. Удзел у афіцыйнай цырымоніі адкрыцця прыме прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў. Сёння адбудзецца афіцыйнае адкрыццё выставы беларускіх вытворцаў. Наш стэнд максімальна інфарматыўны. Вырабленыя макеты нашай дарожнай і сельгастэхнікі: мадэлі аўтобуса, электробуса і камбайна. Адна з асаблівасцяў беларускага павільёна - магазін з прадукцыяй з ільну, з нацыянальнымі касцюмамі і сувенірамі. Усяго на "ЭКСПА-2017" у Казахстане прадстаўленыя павільёны больш як 110 краін.