Выбух невядомага прыстасавання ў Мінску: ёсць ахвяра

11 августа 2020
Другі дзень у Мінску мітынгоўцы ўчыняюць масавыя беспарадкі. Міліцыя спыняе ўсе спробы правакатараў. 10 жніўня ў горад ізноў выйшлі агрэсіўна настроеныя людзі. На вуліцы Прытыцкага  мітынгоўцы сталі будаваць барыкады. Падчас супрацьстаянняў са спецназам, што прыбыў для дэблакавання плошчы, каля 23:00 адзін з мітынгоўцаў спрабаваў кінуць выбуховае прыстасаванне ў бок праваахоўнікаў, паведамляецца ў афіцыйным тэлеграм-канале МУС Беларусі. Прыстасаванне ўзарвалася ў руцэ, мужчына атрымаў траўмы, не сумяшчальныя з жыццём. Cледча-аператыўная група працягвае высвятляць усе акалічнасці здарэння.