У сталічным сэрвісе па арэндзе электрадэвайсаў на колах з'явіліся самакаты серыі Comfort

30 июня 2020
Папаўненне Мінскага шэрынг-парка. У сталічным сэрвісе па арэндзе электрадэвайсаў на колах з'явіліся новыя мадэлі самакатаў серыі Comfort. Экатранспарт абсталяваны мацнейшым корпусам і шырокай базай, а таксама незалежнай падвескай. Дзякуючы гэтаму самакаты будуць мякчэй праходзіць няроўнасці на асфальтавай плітцы. Такі варыянт падыдзе і для паездак па перасечанай мясцовасці. Усяго новых электрасамакатаў у сталіцу завезлі больш за  400. Неўзабаве абновіцца і дадатак - для новага віду транспарта на віртуальнай карце з'явяцца асобныя іконкі.