Выступленне Аляксандра Лукашэнкі 9 Мая - пасланне ад імя народа-пераможца

15 мая 2022
Тысячы экспертаў  дзень за днём нагадваюць: у Трэцяй сусветнай пераможцаў не будзе. Трэба памятаць урокі з сумнага мінулага. Вось толькі Захад рэгулярна вырывае старонкі гісторыі, у той час як Беларусь папярэджвае: мы памятаем, якой цаной удалося аднавіць мір. Беларусь адзначыла 77-ю гадавіну Вялікай Перамогі. Свята 9 Мая аб'яднала людзей розных пакаленняў. Людзей, для якіх мір, спакой і бязмежная падзяка за мірнае неба не проста словы. Аддаючы даніну памяці пакаленню Пераможцаў, мы, беларусы, схіляем галовы каля манументаў, нясём кветкі да Магілы Невядомага Салдата, прыязджаем у Хатынь і Боркі, каб чарговы раз нагадаць сабе і паказаць нашым дзецям, якой цаной нам дасталіся незалежнасць і спакой.