Анамальная спякота ў Беларусі - ньюсмейкер першых дзён лета

9 июня 2023

Экстрым ад нябеснай канцылярыі для жыхароў Беларусі. Спякота па-ранейшаму ўладарыць на тэрыторыі краіны і ставіць кліматычныя рэкорды. Слупок тэрмометра набліжаецца да адзнакі 30 градусаў практычна штодня. Жыхары гарадоў ратуюцца ад спёкі каля вадаёмаў. Спецыялісты дапамагаюць напіцца раслінам і жывёлам. А работнікі лясных гаспадарак адсочваюць сітуацыю ў масівах, каб не дапусціць узгаранняў. Сіноптыкі адзначаюць, што не абыдзецца без дажджоў і невялікіх пахаладанняў, але гэта ненадоўга. Як не дапусціць перагрэву, раскажа карэспандэнт АТН Ілья Цвяткоў. Падрабязнасці ў відэа.