Выстава "Партызаны Беларусі" адкрылася ў Палацы культуры Магілёўскай вобласці

16 марта 2020
У экспазіцыю ўвайшлі фатаграфіі, узнагародныя лісты і баявыя характарыстыкі падпольшчыкаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі Магілёўшчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. З дапамогай сэнсарнага стэнда і доступу да пошукавай старонкі спецыяльнага праекта Нацыянальнага архіва Беларусі і выдавецкага дома "Беларусь сегодня" па прозвішчах можна даведацца пра лёс герояў.  
Інтэрактыўная выстава будзе працаваць да канца сакавіка.