Выстава "Гравюра без меж" адкрылася ў Мінску

31 мая 2021

Яднанне паперы і металу. Гравюры сучасных аўтараў - на выставе ў Цэнтры сучасных мастацтваў у Мінску. Мастакі развіваюць новыя падыходы да традыцыйнай тэхнікі гравюры, якой больш за 5 стагоддзяў. Шматтыражны жывапіс - спадчына скарынаўскага  друку. Тэхніка гравюры патрабуе асаблівага майстэрства, дакладнага руху разца. Найменшая памылка можа практычна знішчыць шматгадзінную працу мастака. 

Усе аўтары - прызнаныя мастакі-графікі з розных краін: Беларусі, Балгарыі, Латвіі, Літвы, Расіі, Украіны, Чэхіі і Эстоніі.