Праваслаўныя вернікі ўступілі ва Успенскі пост

15 августа 2016

Ён з'яўляецца непрацяглым, але па строгасці прыраўноўваецца да Вялікага. Пачаўся пост на Мядовы Спас. Напярэдадні пчаляры зрабілі апошні ўрачысты забор мёду і асвяцілі яго ў храмах.

Расказвае Марына Раманоўская.

Сям’я Скараходавых на пчальніку амаль у поўным складзе. Абавязковыя атрыбуты - дымар і спецыяльная экіпіроўка для дзяцей. Сам гаспадар Андрэй Скараходаў пчол даўно не баіцца, таму і да кожнага вулля падыходзіць у звычайным адзенні. Жартуе: яго пчолы дрэсіраваныя.

Свежы жнівеньскі мёд не толькі карысны, але і самы смачны, упэўненыя пчаляры. На Мядовы Спас гатуюць стравы па адмысловых рэцэптах. Мёд новага ўраджаю - абавязковы інгрэдыент.

Вопытныя пчаляры ведаюць: каб атрымаць добры ўраджай, да мядовай справы трэба падыходзіць з любоўю. І тады за сезон з аднаго вулля можна сабраць больш за 20 кілаграмаў мёду.