Выпускныя вечары для вучняў 9-х і 11-х класаў праходзяць па ўсёй Беларусі

10 июня 2023

Па ўсёй Беларусі праходзіць, бадай, самае кранальнае свята ў годзе - выпускны. Больш за 50 тысяч учарашніх адзінаццацікласнікаў сёння сказалі: "Школа, бывай!"

Грандыёзнае шоу для выпускнікоў

Музычнае і танцавальнае афармленне, флэшмобы і фотазоны, знакамітыя госці і чырвоная дывановая дарожка. Выпускны - гэта той выпадак, калі дом ведаў становіцца месцам грандыёзнага шоу. У 12-й гімназіі Мінска, якая лічыцца кузняй медыцынскіх кадраў, выпускны святкуюць адразу на некалькіх лакацыях: у фармаце open-air і ў сценах медуніверсітэта. У 5-й сталічнай гімназіі на свяце выпускнікоў прысутнічае мэр Мінска Уладзімір Кухараў. Сёлета ў навучальнай установе 5 залатых медалістаў.

Выпускнікі будуць гуляць да раніцы. Па традыцыі світанак новага - дарослага - жыцця сустрэнуць цэлымі класамі побач з тымі, з кім прайшлі гэты вялікі і важны шлях пад назвай "Школа".