Прафесійнае свята сёння адзначае беларуская міліцыя

4 марта 2019

Больш чым векавая гісторыя ведамства ведае нямала прыкладаў гераічнасці, вернасці Радзіме і абавязку. За гэтыя гады функцыі міліцыянераў пашырыліся, а абавязкаў дадалося. Але галоўная мэта застаецца з цягам часу нязменнай - захаванне грамадскага парадку.

Расказвае Карына Пашкова. Ганна служыць у міліцыі ўжо чацвёрты год. Далікатная дзяўчына штодня разам з напарнікам патрулюе вуліцы горада. Змена доўжыцца 8 гадзін. У працэсе працы даводзіцца сутыкацца з рознымі людзьмі, і не кожны адэкватна ўспрымае інфармацыю, што такое добра, а што такое дрэнна. Ганна прызнаецца: страху няма, бо побач надзейнае плячо напарніка. І нягледзячы на тое што адна сітуацыя не падобная на другую, у галаве заўсёды ёсць выразны алгарытм дзеянняў.

Сёння ў антырэйтынг выходзяць розныя злачынствы ў сферы высокіх тэхналогій. І ў дадзеным выпадку на руку зламыснікам іграе не толькі даверлівасць людзей, але і банальнае няведанне нейкіх правіл і тонкасцяў працы ў Сетцы. Толькі сёлета спецыялістам аднаго толькі Партызанскага РУУС сталіцы паступілі ўжо тры заявы аб кібермахлярах.

Розныя людзі, розныя праблемы, а колькі людзей столькі і званкоў аб дапамозе. Спачатку паведамленне паступае ў аператыўна-дзяжурную службу, своеасаблівы кол-цэнтр.

Гэта толькі малая частка тых людзей, хто працуе ў адным упраўленні міліцыі Мінска. І сёння сваё прафесійнае свята многія афіцэры сустракаюць на пасту, бо вайна са злачыннасцю ідзе перманентна. А значыць праваахоўнікі павінны быць заўсёды гатовыя забяспечыць парадак і прыйсці на дапамогу.