Як беларускія вайскоўцы ахоўваюць межы ў Палескім дзяржаўным радыяцыйна-экалагічным запаведніку

27 апреля 2021
Паўднёвы рэгіён Беларусі асаблівы. І хаця чарнобыльская тэматыка тут ужо даўно стала часткай мінулага, яна, безумоўна, уплывае на многія сферы. І з гэтым нашы людзі навучыліся спраўляцца.

Адзін з прыкладаў – пагранічны пост "Нароўля". Вайскоўцы ахоўваюць межы ў Палескім дзяржаўным радыяцыйна-экалагічным запаведніку. У іх задачы ўваходзіць затрыманне парушальнікаў і спыненне патэнцыйнага абароту радыеактыўных рэчываў. Плюс да ўсяго неабходна сачыць і за ўзроўнем індывідуальнага дазіметра, бо нябачная пагроза рэальная і нясе небяспеку. 

Як удаецца выконваць усе меры бяспекі і якія ўмоўнасці ёсць у гэтай прафесіі? Раскажа Аляксандр Смірноў.