Выпускныя экзамены і ЦТ у Беларусі могуць аб'яднаць

25 января 2020
Адпаведная праграма ўжо распрацаваная. Зараз ідуць абмеркаванні сярод навучэнцаў і выкладчыкаў. У выпадку згоды на пераход спатрэбіцца два-тры гады. Пра гэта ў эксклюзіўным інтэрв'ю журналістам АТН распавёў міністр адукацыі. Ігар Карпенка таксама зазначыў: сёлета істотных змяненняў не будзе. 

Ігар Карпенка, Міністр адукацыі Беларусі: "Гэтае пытанне сёння многіх цікавіць, таму што тут ёсць яшчэ і ўтоены патэнцыял разгрузкі нашых школьнікаў. Таму што сёння школьныя экзамены праходзяць у адной форме, а ўступныя экзамены ў вышэйшыя навуковыя ўстановы ў форме ЦТ. Вядома, ЦТ вырашыла шэраг важных задач, як, напрыклад, адыход ад карупцыйнага складніка, але разам з тым не заўсёды за тэстам мы бачым асобу.  Сёння мы разглядаем пытанне, каб, можа, перайсці на сістэму ўнутраных экзаменаў, сумоўяў".

Адзначым, зараз у краіне ідзе другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання. Аб ім, а таксама аб гаджэтах на ўроках, зарплаце настаўнікаў, заробку краіны на экспарце адукацыйных паслуг  - заўтра ў "Галоўным эфіры".