50 высакародных аленяў пасяліліся ў Пухавіцкім раёне

3 февраля 2020
У лясах недалёка ад вёскі Балачанка для іх пабудавалі вальер плошчай 12 гектараў, усталявалі спецыяльныя кармушкі з вадой і сенам. Любімы ласунак аленяў - гэта авёс, сакавітая морква і саляныя шайбы. Гэтая зіма для жывёл праходзіць максімальна камфортна: глеба не змерзла, а гурбы не перашкаджаюць здабываць ежу ў дзікай прыродзе. Ужо да канца вясны спецыялісты чакаюць папаўненне - прыкладна 2 дзясяткі аленянят. А ўлетку, калі статак падужэе, жывёл з вальера выпусцяць. 

Анатоль Хадачок, падлоўчы Пухавіцкай раённай арганізацыі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў: "Угоддзі тут для іх прыдатныя, добрыя. Дзве ракі - рака Балачанка, рака Свіслач. І ўся гэта абалона ракі, там вельмі добрая кармавая база для іх, а таксама маецца чарнічнік, бруснічнік т-, усё, што ім неабходна для паўнацэннага харчавання і рацыёну".

Гэта адзін з праектаў праграмы па рассяленні аленяў у Беларусі для павелічэння папуляцыі. Кошт кожнай асобіны - тысячу рублёў.