Удзельнікі касмічнага кангрэса ўсклалі кветкі да манумента Перамогі ў Мінску

11 сентября 2018

У Мінску працягвае працаваць Міжнародны касмічны кангрэс. Раніцай яго ўдзельнікі ўшанавалі памяць тых, хто загінуў падчас Вялікай Айчыннай вайны, усклалі кветкі да манумента Перамогі. А ў гэтыя хвіліны 80 касманаўтаў і астранаўтаў з 17 краін прымае Нацыянальная акадэмія навук. Там праходзіць чарговая тэхнічная сесія "Будучыня ў космасе". Зрэшты, не такая ўжо і далёкая. Напрыклад, кітаец Ян Лівэй анансаваў у 2020 годзе новую модульную арбітальную станцыю. І, дарэчы, тут беларускія навукоўцы не засталіся ўбаку. Айчынную распрацоўку - аптычныя люстэркі для тэлескопа - ужо даставілі ў Паднябесную. У планах - адкрыць вытворчасць такіх люстэркаў пры Акадэміі навук.

Сёння ў свеце каля 90 касмічных дзяржаў, сярод якіх і Беларусь. Такі маштабны і прадстаўнічы касмічны форум Мінск прымае ўпершыню.