Выпускны ў ліцэі МУС - 43 будучыя афіцэры атрымалі атэстаты на пляцу ўстановы

10 июня 2021
Сёння выпускны ў ліцэі МУС: 43 будучыя афіцэры атрымалі атэстаты на пляцу ўстановы.

Павіншаваць выпускнікоў прыйшлі прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі горада. Большасць плануе звязаць сваё жыццё з унутранымі органамі і будзе паступаць у Акадэмію МУС. Як гавораць самі выпускнікі, у ліцэі яны атрымалі неабходныя веды, уменні і навыкі для далейшага жыцця і вучобы, набылі сапраўдных сяброў і навучыліся быць калектывам.

У выпускнікоў ліцэя ёсць свае традыцыі. Кранальным момантам стала развітанне са сцягам. Пад удары барабанаў навучэнцы схілілі галовы ў знак вернасці дэвізу "Веды! Гонар! Айчына!".