Выпускнікі 2023 года не будуць здаваць ЦТ: што зменіцца?

10 октября 2022
Новыя правілы паступлення ў ВНУ. Так, выпускнікі 2023 года не будуць здаваць звыклае ЦТ. Замест яго - два цэнтралізаваныя экзамены. Першы - руская або беларуская мова на выбар. Яшчэ адзін экзамен - другі профільны, у залежнасці ад спецыяльнасці. Вынікі будуць уваходзіць у атэстат. Дарэчы, згодна з яго сярэднім балам па-ранейшаму будуць выдаваць сертыфікаты. Адначасова вынікі экзаменаў будуць пераводзіцца ў 100-бальную сістэму замест ЦТ. Асобна ўводзіцца ўступнае выпрабаванне ў самой ВНУ - першы профільны экзамен. Ён будзе праходзіць у два этапы. 

Адзначым, захаваецца цэнтралізаванае тэсціраванне для тых, хто будзе паступаць ва ўніверсітэты не адразу пасля школы. Тэрмін дзеяння сертыфікатаў - 2 гады. Змены ўступяць у сілу пасля падпісання адпаведнага ўказа Прэзідэнтам.