Выхадныя па-за эфірам

27 января 2018

Супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі сабраліся ў нефармальнай абстаноўцы. Па добрай традыцыі фестываль "Па-за эфірам" праходзіць штогод. У праграму мерапрыемства ўключаны не толькі забавы, але і некаторыя задачы. Гэтым разам 9 каманд, уключаючы абласныя філіялы кампаніі, будуць змагацца за званне лепшага выканаўца бардаўскай песні. Конкурс творчы, як і крытэрыі ацэнкі. Выканальніцкае майстэрства, сцэнічная культура і валоданне музычным інструментам - толькі невялікі пералік задач, якія стаяць перад удзельнікамі.

За сваё выступленне кожнай камандзе журы выставіць адзнаку. Атрыманыя балы і вызначаць пераможца. Але не гэта галоўнае, бо менавіта ў такія моманты асабліва адчуваецца камандны дух - адзін з асноўных прынцыпаў кампаніі.