Тры перамогі ў трох матчах

11 июля 2017

Моладзевая зборная Беларусі па баскетболе працягвае ўпэўнена выступаць на жаночым чэмпіянаце Еўропы ў дывізіёне В. Напярэдадні каманда Вольгі Падабед разграміла Ірландыю, 68:42. На групавым этапе беларускі яшчэ згуляюць з гаспадынямі турніру - Ізраілем, а таксама з Вялікабрытаніяй. У паўфінал выйдуць дзве каманды, у дывізіён А - прызёры турніру.