Выязное пасяджэнне нацыянальнай камісіі па правах дзіця

15 декабря 2015

У Беларусі плануюць больш актыўна ствараць цэнтры дадатковага развіцця для сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Гэта дапаможа ім больш проста сацыялізавацца. Такую думку сёння выказала віцэ-прэм'ер краіны падчас выязнога пасяджэння нацыянальнай камісіі па правах дзіця. Наталля Качанава азнаёмілася з працай Гарадзішчанскага дома-інтэрната. Тут кругласутачна знаходзяцца больш як 200 выхаванцаў.

Сёння ў Беларусі 10 дамоў-інтэрнатаў для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. У гэтых установах выхоўваюцца амаль 800 непаўналетніх.